Дэнамінацыя (рэлігія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads
Remove ads

Дэнамінацыя (ад лац.: denominatio — пераназванне) — у рэлігіязнаўстве тып[1] рэлігійнай арганізацыі ў хрысціянстве. Спецыфічнай характарыстыкай дэнамінацыі з’яўляецца яе прамежкавы характар у адносінах да секты і царквы. Дэнамінацыя прызнае іншыя рэлігіі і вераванні і знаходзіцца ў станоўчых адносінах з грамадствам[2][3][4][5][6]. Упершыню паняцце ўведзена амерыканскім багасловам Х. Р. Нібурам у кнізе «Сацыяльныя вытокі дэнамінацыяналізму» («The social sources of denominationalism»)[7].

Ад царквы дэнамінацыя запазычае адносна высокую сістэму цэнтралізацыі і іерархічны прынцып кіравання, адмову ад палітыкі ізаляцыянізму ў адносінах да дзяржавы і грамадства, прызнае магчымасць духоўнага адраджэння для любога веруючага чалавека[8][9][10]. З сектай жа яе збліжае адносна невялікі перыяд існавання, пераважны ўпор на рэлігійную дзейнасць, у веравучэнні наяўнасць якасных адрозненняў ад традыцыйных цэркваў і проціпастаўленне сябе ім, прэтэнзія на выключнасць установак і каштоўнасцей, ідэя богавыбранніцтва[8][9][10].

Акрамя таго, тэрмін дэнамінацыя выкарыстоўваецца ў штодзённым словаўжыванні ў якасці сіноніма слова канфесія.[2][11].

Remove ads

Гл. таксама

  • Дэнамінацыяналізм

Зноскі

  1. Васильева Е. Н. Идеальный и конструктивный типы: грани различия // Альманах современной науки и образования. Тамбов: «Грамота», 2008. № 4 (11): Педагогика, психология, социология и методика их преподавания. В 2 ч. Ч. 2. С. 48-50.
  2. Протестантизм: Словарь атеиста / Под общ. ред. Л. Н. Митрохина. — М.: Политиздат, 1990.— С. 92. ISBN 5-250-00373-7
  3. Словарь специальных терминов(недаступная спасылка) Архівавана 26 снежня 2011. // Волков Ю. Г., Добреньков В. И., Нечипуренко В. Н., Попов А. В. Социология. М., 2003.
  4. Niebuhr H. R. The social sources of denominationalism. N. J., 1929.
  5. Степаненко В. И. Социология (краткий курс лекций). 10.4. Структура религиозной организации, церковь, секта(недаступная спасылка) Архівавана 14 лютага 2008.
  6. Основы религиоведения: Учебник. Раздел первый. Гл. III, § 2 / Под ред. И. Н. Яблокова. — М.: Высш. шк., 1994. — 368 с. ISBN 5-06-002849-6
  7. Введение(недаступная спасылка) Архівавана 5 лютага 2018. // Пучков П. И., Казьмина О. Е. Религии современного мира. — М., 1997. — 286 с.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads