Дэрпцкае біскупства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэрпцкае біскупстваmap
Remove ads

Дэрпцкае біскупства (ням.: Bistum Dorpat) — духоўна-феадальнае княства ў Лівонскай Канфедэрацыі, якое існавала ў 12241558 гадах у паўднёва-ўсходняй частцы сучаснай Эстоніі на тэрыторыі паветаў Тартумаа, Пылвамаа, Вырумаа, Йыгевамаа і Валгамаа. Цэнтр у горадзе Дэрпце (Юр’еве). Межы біскупства не супадалі з межамі замацаванай за біскупам каталіцкай дыяцэзіі: апошняя, апроч самога біскупства, уключала землі на захад ад яго, якія належалі Лівонскаму ордэну.

Хуткія факты Дэрпцкае біскупства, Краіна ...

У гады свайго росквіту Лівонскі ордэн, Рыжскае архібіскупства, Дэрпцкае, Курляндскае і Эзэль-Вікскае біскупствы ўтваралі так званую Лівонскую канфедэрацыю пяці феадальных дзяржаў сярэдневяковай Прыбалтыкі[1], якая ўвесь час канфліктавала як са славянамі (Наўгародская рэспубліка, Вялікае Княства Літоўскае, Каралеўства Польскае), так і са скандынаўскімі краінамі (Швецыя, Данія).

Фармальнай нагодай да паходаў нямецкіх крыжакоў было заваяванне і хрысціянізацыя эстаў, а асноўнай мэтай — каланізацыя земляў. Першым біскупам дэрпцкім быў Герман Буксгеўдэн, брат рыжскага біскупа і кіраўніка Лівонскага крыжовага паходу Альберта Буксгеўдэна.

На чале біскупства стаяў каталіцкі біскуп, якога выбіралі капітулам саборных канонікаў, гэта значыць калегіяй вышэйшых мясцовых кафедральных святароў. Біскуп быў таксама найбуйнейшым феадалам-землеўладальнікам княства, хоць частка яго земляў была перададзена ў рукі ваенных, якія сталі васаламі біскупа. Нямецкае духавенства і рыцары-феадалы наклалі феадальныя павіннасці на раней свабоднае мясцовае эсцкае і славянскае сялянства.

Remove ads

Гісторыя

У 1211 г. біскуп рыжскі Альберт заснаваў Леальскую дыяцэзію на захадзе Эстоніі. У 1223—1224 гадах эсты ў саюзе са славянскім князем Вячкам беспаспяхова абаранялі горад Юр’еў ад нямецкіх рыцараў-крыжакоў. Пасля ўзяцця немцы пераназвалі яго ў Дорпат (ням.: Dorpat), ці Дэрпт, а біскуп леальскі Герман у 1224 г. выбраў яго ў якасці сваёй новай рэзідэнцыі, стаўшы біскупам дэрпцкім. 6 лістапада 1225 г. рымскі кароль Генрых зацвердзіў яго дэрпцкім князем.

У 1242 г. эсцкае войска біскупа Германа пацярпела паражэнне ад наўгародскага князя Аляксандра Неўскага ў знакамітым Лядовым пабоішчы.

Дакументальна вядома, што ў 1268 г. біскуп дэрпцкі Фрэдрык называў сябе яшчэ і «біскупам карэльскім», але паходжанне гэтага тытула застаецца незразумелым[2].

Дэрпцкае біскупства таксама вяло актыўны гандаль у рамках Ганзейскага саюза.

У канцы XIV ст. біскупам дэрпцкім стаў Дытрых Дамераў, закляты вораг Лівонскага ордэна, які ўступіў у кааліцыю супраць яго з Вялікім Княствам Літоўскім, Мекленбургам і віталійскімі братамі (вядомымі піратамі Балтыйскага мора). Ён нават папрасіў англійскага караля Рычарда II узяць Дэрпт пад яго пратэкцыю. Ордэн беспаспяхова атакаваў біскупства ў 1379 г. і пасля заключэння мірнага пагаднення страціў права закліку васалаў біскупа да ўдзелу ў ваенных кампаніях.

У апошнія гады існавання біскупства ў яго пагоршыліся адносіны з Расіяй, што пазней стала асноўнай нагодай да Лівонскай вайны. Цар Іван Грозны запатрабаваў, каб біскупства выплаціла яму велізарную даніну ў 40 000 талераў. Ён настойваў, што Дэрпт з’яўляўся старажытнай славянскай крэпасцю Юр’евам, маючы на ўвазе кароткі перыяд славянскага ўплыву ў землях эстаў, якія падпарадкаваў князь Яраслаў Мудры ў 1030—1061 гг. Кіраўніцтва біскупства спрабавала паменшыць суму даніны для працягу перамір’я, але цар адмовіўся ад дыпламатычных мер і абвясціў вайну. У 1558 г. Дэрпт быў узяты расійскімі войскамі і Дэрпцкае біскупства спыніла сваё існаванне.

Thumb
Разваліны сабора ў Тарту
Remove ads

Знешняя палітыка

Thumb
Дыяцэзія дэрпцкага біскупа (абведзена блакітным колерам) і Дэрпцкае біскупства (заліта блакітным колерам). Белым колерам пазначаны землі Лівонскага ордэна.

Агульная плошча Дэрпцкага біскупства ў перыяд найбольшай экспансіі германскіх крыжакоў склала каля 9600 км². Пазней, па волі Ордэна, дэрпцкі біскуп таксама стаў вырашаць царкоўныя пытанні ў ордэнскіх землях непасрэдна на захад ад біскупства (да Рыжскага і Пярнускага заліваў Балтыйскага мора). З усіх бакоў, акрамя ўсходняга, біскупства акружалі землі рыцараў Лівонскага ордэна, на ўсходзе з ім спачатку межавала Наўгародская рэспубліка, былыя васальныя землі якой ордэн і біскупства, уласна, і займалі. Затым пасля аб’яднання рускіх земляў галоўным усходнім суседам стала Рускае царства (Маскоўская дзяржава).

Біскупства мела ўскраіннае становішча, а таму праводзіла вельмі варожую палітыку крыжовых паходаў у дачыненні да суседніх славянскіх земляў пры падтрымцы ордэна і Папы Рымскага. Галоўную ролю ў стрымліванні біскупства ў пачатку XII[удакладніць] стагоддзя адыгрывала старажытная крэпасць Ізборск, якая атрымала за гераічнасць сваіх абаронцаў мянушку «Жалезны горад».

У XVI стагоддзі Дэрпцкае біскупства перажыло востры ўнутраны крызіс з-за феадальнай міжусобіцы, а таксама барацьбы каталікоў з пратэстантамі у працэсе Рэфармацыі[1]. Часткова славянізаваныя ў X—XIII стст. эсты-сету пры гэтым захоўвалі прыхільнасць да праваслаўя нават ва ўмовах моцнага рэлігійнага ціску з боку нямецкага духавенства. Скарыстаўшыся рэлігійнымі канфліктамі ў біскупстве, у 1558 годзе Іван Грозны спыніў яго існаванне, захапіўшы яго сталіцу Дэрпт. Пасля гэтага ў праваслаўе перайшла і частка мясцовых балтыйскіх немцаў, якая стамілася ад каталіцка-пратэстанцкіх звад[крыніца?].

Remove ads

Замкі

Цэнтрам біскупства быў Дэрпцкі замак (эст.: Toomemagi). Ён быў пашкоджаны падчас Паўночнай вайны і ў XVIII ст. быў разабраны, пазней (у пачатку XIX ст.) на яго месцы была пабудавана абсерваторыя. Дэрпцкі сабор быў пашкоджаны падчас пратэстанцкай рэфармацыі і знаходзіцца ў разбураным стане з XVII ст.

Акрамя Дэрпта, у біскупстве было яшчэ пяць каменных замкаў:

  • Одэнпэ — старажытны цэнтр Угандзі і першая каменная крэпасць у біскупстве;
  • Кірумпэ і Нейгаўзен знаходзіліся на важнай і старажытнай дарозе, якая злучала Дэрпт са Псковам;
  • Ольдэнтарн і Варбеке (Кастэр) знаходзіліся на рацэ Эмбах, якая злучала Дэрпт з Чудскім возерам.

Дэрпцкія біскупы

  • Герман Буксгеўдэн 1224—1248
  • Аляксандр 1263—1268
  • Фрыдрых Газельдорф 1268—1288
  • Бернгард I 1289—1302
  • Дытрых II Фюсгузен 1302—1312
  • Мікалай 1312—1323
  • Энгельберт Долен 1323—1341
  • Весцэлус 1342—1344
  • Іаган I Фіфгузен 1346—1373
  • Генрых I Фельдэ 1373—1378
  • Дытрых III Дамераў 1378—1400
  • Генрых II Урангель 1400—1410
  • Бернгард II Бюлаў 1410—1413
  • Дытрых IV Рослер 1413—1441
  • Варфаламей Завіервэ 1441—1459
  • Гельміх Малінкрат 1459—1468
  • Андрэас Пеплер 1468—1473
  • Іаган II Берткаў 1473—1485
  • Дытрых V Гаке 1485—1498
  • Іаган III Ропэ 1499—1505
  • Герард Шрофэ 1505—1513
  • Іаган IV Дзюсбарг 1513—1514
  • Крысціян Бомгавер 1514—1518
  • Іаган V Бланкенфельд 1518—1527
  • Іаган VI Бей 1528—1543
  • Ёдакус Рэке 1544—1551
  • Герман II Везель 1552—1560
Remove ads

Зноскі

  1. Excerpt from sources Архівавана 27 верасня 2007.. In Latin. Hosted by the National Archive of Finland Архівавана 15 верасня 2010.. See Архівавана 8 чэрвеня 2007. and Diplomatarium Fennicum from the menu.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads