Евангелле Гадэскалька

From Wikipedia, the free encyclopedia

Евангелле Гадэскалька
Remove ads

Евангелле Гадэскалька — ілюмінаваны рукапіс, створаны паміж 781 і 783 гадамі ў каралеўскім палацы ў Ахене, самы ранні твор так званай «прыдворнай школы Карла Вялікага  (ням.)».

Хуткія факты Матэрыял ...
Thumb
Евангелле Гадэскалька. Фантан жыцця і ініцыял

Кніга названая ў гонар Гадэскалька, манаха, што перапісваў Евангелле. Заказчыкамі манускрыпта былі Карл Вялікі і яго жонка Хільдэгарда  (руск.). У цяперашні час рукапіс захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Парыжы, інвентарны нумар Ms. nouv. acq. lat. 1203.

Евангелле змяшчае шэсць паўнастаронкавых мініяцюр (малюнкі чатырох евангелістаў, «Хрыстос на троне» і «Фантан жыцця»), арнаментамі ўпрыгожаны ініцыял і палі рукапісу. Тэкст выкананы залатымі і срэбнымі чарніламі на афарбаваным пурпурам пергаменце.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads