Едынецкі раён
раён у Малдове From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Едынецкі раён (малд.: Raionul Edineț) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў паўночна-заходняй частцы Рэспублікі Малдова з цэнтрам у горадзе Едынец. Мяжуе з Румыніяй.
Remove ads
Гісторыя
Як і большасць раёнаў Малдаўскай ССР, утвораны 11 лістапада 1940 года з цэнтрам у пгт Едынцы. Да 16 кастрычніка 1949 года знаходзіўся ў складзе Бэлцкага павета, пасля скасавання павятовага падзелу перайшоў у непасрэднае рэспубліканскае падпарадкаванне.
З 31 студзеня 1952 года па 15 чэрвеня 1953 года раён уваходзіў у склад Бэлцкай акругі, пасля скасавання акруговага падзелу зноў перайшоў у непасрэднае рэспубліканскае падпарадкаванне.
У чэрвені 1959 года ў склад Едынецкага раёна перададзена большая частка тэрыторыі скасаванага Братушанскага раёна.
30 сакавіка 1962 года да Едынецкага раёна была далучана частка тэрыторыі скасаванага Окніцкага раёна[2].
25 снежня 1962 года ў склад Едынецкага раёна перададзена тэрыторыя Ліпканскага раёна. 24 снежня 1964 года адноўлены Ліпканскі раён з наступным утварэннем Брычэнскага раёна. Такім чынам, тэрыторыя Едынецкага раёна практычна вярнулася да стану на чэрвень 1959 года.
З 1999 года па 2002 год, у рамках праведзенай адміністрацыйнай рэформы, раён з’яўляўся часткай Едынецкага павета. Пасля скасавання павятовага падзелу, раён ізноў стаў самастойнай адміністрацыйнай адзінкай.
Remove ads
Насельніцтва
Зноскі
- 2024 Moldovan census — 2025.
- Ведомости Верховного Совета СССР. № 18 (1105), 1962 г.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads