Езуіцкая рэзідэнцыя (Слонім)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сло́німская езуі́цкая рэзідэ́нцыя[1] — былая ўстанова ордэна езуітаў у горадзе Слонім.

Спробы ўтварэння місіі пачаліся ў 1664—1665 гадах. У пачатку XVIII стагоддзя зямельныя наданні слонімскім езуітам рабілі жмудскі кашталян А. Уніхоўскі, муж і жонка Талаканскія, М. Кошчыц, пробашч Віленскай кафедры ксёндз П. Палубінскі[1].

У 1709—1725 гадах вядома як місія Навагрудскага езуіцкага калегіума, у 1725—1773 гадах — рэзідэнцыя. Драўляны касцёл Святога Іосіфа ўзведзены ў Слоніме ў 1713—1715 гадах, другі мураваны пачаў будавацца ў 1740 годзе (не быў завершаны).

Пры місіі дзейнічалі школы граматыкі (з 1713 года), паэтыкі і рыторыкі (з 1714 года). У 1736 годзе пры рэзідэнцыі створана школа філасофіі, з 1750 года вывучаліся гісторыя і матэматыка. Меліся музычная бурса, канвікт (інтэрнат) для дзяцей збяднелай шляхты, бібліятэка.

У розны час місіі і рэзідэнцыі належалі маёнткі Вішава, Грынкі, Дабосня, Шулякі, дзейнічалі місіі ў Ваўкавыску (з 1736 года[2]) і Дабосні[1].

Пасля скасавання рэзідэнцыі школа пераўтворана ў павятовае вучылішча. Будынкі не захаваліся.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads