Еклезіяст (Скарына)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Еклезіяст («Еклесиастесъ, или Соборникъ премудрого царя Саломона») — пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет 2 студзеня 1518 года.
Змест кнігі
Выданне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай і назвай кнігі («Зуполъне выложеный на рускый языкъ докторомъ Францискомъ Скорининымъ сыномъ с Полоцка…»). На першым і другім аркушы даецца «Предисловие доктора Франъциска Скорины въ книгу Премудраго Саломона рекомую Еклесиастесъ». У прадмове Скарына гаворыць пра 3 кнігі, якія напісаў Саламон: Еклезіяст, Прытчы Саламона і Песні Песняў, прыводзіць іх яўрэйскія, грэчаскія, лацінскія і рускія назвы. Расказваючы пра змест кнігі Прытчаў, Скарына спасылаецца на ўласную прадмову і коратка выкладае сэнс кнігі: «О науце людей младых, якобыотецъ сына научаючи единаго каждого особно». Далей распавядаецца пра сэнс кнігі Еклезіяста, аўтар даводзіць, што Саламон «пишет о науце всех людей посполите сущих в летех мужества, приводячи им на паметь суету, беду и працу сего света». Асноўная думка кнігі паводле Скарыны — «Суета над суетами все суетно и утиснение духово». Асветнік паказвае марнасць знасці сэнс жыцця «в царствах и в пановании», в «богатстве и в скарбах», «в роскошном ядении и питии и в любодеянии». Скарына тлумачыць назву кнігі, перакладаючы яе як Саборнік: «Нарицается же сия книга Соборник, понеже не ко всему собору людей, а не единаго человека мысль и кохание являеть, но всего собора». Пасля на аркушах 3-18-м даецца тэкст усіх 12 раздзелаў кнігі, а на апошнім аркушы — пасляслоўе.
Remove ads
Друкарскія асаблівасці выдання
Кніга выдадзена на царкоўнаславянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выдання — у чвэрць аркуша, аб’ём — 18 аркушаў, якія сабраны ў адзін сшытак. Набор выкананы пражскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм, на паласе — 22 радкі. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе злева. Выданне ўпрыгожана 1 гравюрай, 2 застаўкамі і 14 ініцыяламі. На тытульным лісце змешчана ілюстрацыя «Саламон і царына Саўская». Перад асноўным тэкстам надрукавана вялікая застаўка з выявай дзікіх людзей і гербавым шчытом з зацьмення сонца, малая застаўка змешчана перад тэкстам пасляслоўя. Ініцыялы вылучаюць пачаткі раздзелаў. У некаторых экзэмплярах зроблены, напэўна яшчэ ў друкарні, запіс: «А то ся стало накладом Богдана Онкина сына радци места Виленьского».
Захавалася 15 экзэмпляраў кнігі Еклезіяст, з іх 7 поўныя.
Remove ads
Літаратура
- Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед./ Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с.: іл. ISBN 5-85700-003-3
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads