Ельнікі (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Е́льнікі[1] (трансліт.: Jeĺniki) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Паводле перапісу 1908 года ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні[2]. Паводле перапісу 1917 года засценак[3].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе было 6 двароў[5].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У чэрвені 1941 года спалены ў ходзе карнай аперацыі. Пасля вайны адноўлены.

Паводле перапісу 1960 года пасёлак. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[6]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[7].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1908 год — 4 двары, 31 жыхар[2]
  • 1917 год — 5 двароў, 28 жыхароў[3]
  • 1940 год — 6 двароў, 33 жыхары
  • 2002 год — 2 двары, 4 жыхары
  • 2009 год — 3 жыхары[8]
  • 2019 год — 1 жыхар[9]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads