Ерыхонка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ерыхонская шапка ці ерыхо́нка, юргенская шапка — тып шлема, які вылучаўся ў Сярэднявеччы на землях Русі, потым у Расіі.

У літаратуры назву ерыхонкі часам атрымліваюць таксама заходнееўрапейскія, канструкцыйна падобныя ўзоры шлемаў, а таксама шлемы, тыпалагічна падобныя да капаліна (жалезнай шапкі)[1].
Канструкцыйна тып падобны да мангольскага шышака з адносна невысокім звонам, завершаным шышкай, з далучанымі да звона патыліцай, шчокамі і брылём з наноснікам. Ерыхонкі лічыліся шлемамі военачальнікаў і валадароў, а таму часта ўпрыгожваліся каштоўнымі камянямі і металамі. Танным варыянтам ерыхонкі на Русі і ў Расіі была г.зв. мядзяная шапка.[2]
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads