Ефрасіння Мсціслаўна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ефрасіння Мсціслаўна
Remove ads

Ефрасіння Кіеўская (каля 1130 — каля 1193) — каралева Венгрыі (1146—1162). Дачка вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча, унучка Уладзіміра Манамаха.

Хуткія факты Ефрасіння Кіеўская, Каралева Венгрыі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1146 Ефрасіння выйшла замуж за венгерскага караля Гезу II. Маці семярых дзяцей, з іх двух венгерскіх каралёў — Іштвана III і Белы III. Па смерці мужа была рэгэнткай спачатку пры сваім сыне Іштване III, дапамагаючы яму ў барацьбе за захаванне стальца супраць яго дзядзяў Ласла II і Іштвана IV.

Па смерці Іштвана III дамагалася каранавання свайго малодшага сына Гезы, аднак старэйшы сын Белы, які жыў пры двары візантыйскага імператара Мануіла I Камніна, дабіўся сваёй каранацыі 13 студзеня 1173 і арыштаваў свайго брата, а пазней і маці. Спачатку Бела III саслаў Ефрасінню ў крэпасць Бранічава, і неўзабаве вызваліў, але вымушаны быў пакінуць краіну. Яна пастрыглася ў манашкі ў Іерусаліме і жыла ў кляштары гаспітальераў, а пасля ў базыльянскім манастыры святога Савы. Пахавана ў царкве Феатокаса пры Лаўры Святога Феадосія.

Remove ads

Продкі

Зноскі

  1. Kindred Britain
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q75653886'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads