Еўрапейская валанцёрская служба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Еўрапейская валанцёрская служба (ЕВС, European Voluntary Service — EVS) — праект Еўрапейскай камісіі, які дазваляе маладым людзям (18-30 гадоў) стаць валанцёрам у іншай краіне на тэрмін ад 1 да 12 месяцаў. Звычайна ў праектах ЕВС валанцёры працуюць у такіх сферах, як культура, спорт, ахова навакольнага асяроддзя, або займаюцца дзецьмі ці людзьмі ў сталым узросце.

Валанцёры ЕВС працуюць у розных НДА і прымаюць актыўны ўдзел у супольным жыцці прымаючай арганізацыі. У той жа час яны атрымоўваюсь новы досвед і веды, якія могуць быць прыдатнымі для іх будучага.
Remove ads
Працэдура адбору ўдзельнікаў
Асоба, якая хоча прыняць удзел у адборы ў праект ЕВС, павінна прайсці наступныя крокі:
- знайсці цікавы для сябе праект у базе ЕВС;
- знайсці акрэдытаваную адсылаючую арганізацыю ў сваёй краіне;
- з дапамогай адсылаючай арганізацыі звязацца з прымаючай арганізацыяй і пацвердзіць сваю кандыдатуру на ўдзел у праекце;
- у выпадку станоўчага рашэння прымаючай арганізацыі падаецца заяўка на фінансаванне праекта. Гэтую заяўку прымае (або адхіляе) Нацыянальнае агенцтва праграммы «Youth in Action» краіны, у якой будзе рэалізаваны праект[1].
Remove ads
ЕВС у Беларусі
Адной з арганізацый, якая працуе з ЕВС у Беларусі, з’яўляецца «Фіальта».[2]
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads