Еўфемія Шведская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Еўфемія Эрыксдотэр Шведская (шведск.: Eufemia Eriksdotter; 1317 — 16 чэрвеня 1370) — шведская прынцэса, жонка герцага Мекленбургскага Альбрэхта II, спадчынніца Швецыі і Нарвегіі, маці караля Швецыі Альбрэхта.

Remove ads

Біяграфія

Дачка герцага Сёдэрманландскага Эрыка Магнусана і нарвежскай прынцэсы Інгеборгі. Унучка двух скандынаўскіх каралёў: Магнуса Ладуласа па бацькаўскай лініі і Хокана V Святога па лініі маці. Яе старэйшы брат Магнус быў абраны каралём Нарвегіі і Швецыі ў 1319 годзе. З-за яго юнага ўзросту быў створаны рэгенцкі савет, у якім Інгеборга грала важную ролю.

24 ліпеня 1321 года была заключана шлюбная дамова паміж Еўфеміяй і будучым герцагам Мекленбургскім Альбрэхтам II. Інгеборга спадзявалася атрымаць яго падтрымку ў заваёве дацкага Сконэ, але калі ў 1322 годзе пачалася ваенная кампанія, Мекленбург адмовіўся ад сваіх абавязацельстваў. Разгром, які рушыў за гэтым, каштаваў каралеве-маці яе месца ў рэгенцкім савеце, які не ўхваляў арганізаваны Інгеборгай шлюб.

Шлюб Еўфеміі і Альбрэхта адбыўся ў 1336 годзе. Пераехаўшы на іншы бераг Балтыйскага мора, яна захавала некаторы палітычны ўплыў у каралеўствах свайго брата. Апошняя згадка Еўфеміі ў крыніцах Датуецца 27 кастрычніка 1363 года. У сувязі з запісам пра яе мужа ад 16 чэрвеня 1370 года Еўфемія згадваецца як нябожчыца, што азначае, што яна памерла паміж гэтымі двума датамі. Няясна, ці сыграла яна ролю ў абранні свайго сына Альбрэхта шведскім каралём у 1364 годзе.

Remove ads

Дзеці

• Генрых III (1337—1383) — герцаг Мекленбургскі (1379—1383)
• Альбрэхт III (1338—1412) — герцаг Мекленбургскі (1388—1412) і кароль Швецыі
• Магнус I (пасля 1338—1384) — герцаг Мекленбургскі (1379—1384)
• Інгеборга (каля 1340—1395), замужам у першым шлюбе за Людвігам IV Баварскім, у другім-за Генрыхам II Гальштэйнскім
• Ганна (пам. 1415), замужам за Адольфам IX Шаумбургскім

Продкі

Зноскі

1. Dictionary of Women Worldwide: 25,000 Women Through the Ages / A. Commire, D. KlezmerDetroit: Gale, Yorkin Publications, 2006. — 2572 p. — ISBN 978-0-7876-7585-1

2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads