Гістарычны цэнтр Порача з Еўфразіевай базілікай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гістарычны цэнтр Порача з Еўфразіевай базілікайmap
Remove ads

Еўфразіева базіліка — раннехрысціянская базіліка ў горадзе Порач у Харватыі, аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Хуткія факты Еўфразіева базіліка, Краіна ...

Порач размешчаны на захадным узбярэжжы паўвострава Істрыі на беразе лагуны працягласцю 64 км, гэта адно з нешматлікіх міжземнаморскіх месцаў, дзе можна заўважыць старажытнарымскую аснову горада з яго храмамі, дамамі, сярэднявечнымі крапаснымі сценамі і вежамі. У старой частцы сустракаюцца невялікія скверы з векавымі соснамі, утульнымі дворыкамі, а многія будынкі стаяць на фундаментах старажытнарымскіх пабудоў.

Галоўная магістраль старажытнарымскага горада сёння называецца Дэкуманскай вуліцай і сканчваецца на плошчы Марафор, дзе бачны рэшткі антычных калон.

Фасады дамоў захоўваюць стыль венецыянскай готыкі. На весь свет знакамітая базіліка Св. Еўфразія (6 ст.) з яе цудоўнай візантыйскай мазаікай. Яна мае 3 нефы, атрыум і 8-вугольны баптыстэрый. Мармурныя калоны базілікі ўпрыгожаны багата арнаментаванымі капітэлямі. Сярод мазаічных сюжэтаў яркімі фарбамі на залатым фоне прываблівае выява Божай Маці з немаўлём.

Хуткія факты
Remove ads

Літаратура

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads