Жавенель Маіз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жавенель Маіз
Remove ads

Жавенель Маіз (гаіц. крэольск.: Jovenel Moïse; 26 чэрвеня 1968, Тру-дзю-Нор, Паўночна-Усходні дэпартамент — 7 ліпеня 2021) — гаіцянскі бізнесмен і палітык. Прэзідэнт Гаіці (2017—2021).

Хуткія факты Жавенель Маіз, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 26 чэрвеня 1968 года ў горадзе Тру-дзю-Нор ў Паўночна-Усходнім Дэпартаменце Гаіці. Яго бацька, Эцьен Маіз, быў гандляром і фермерам, а маці, Люсія Бруна — швачкай. У 1974 годзе сям’я пераехала ў Порт-о-Прэнс, дзе ён атрымаў адукацыю.

У 1996 годзе ажаніўся з Марцін Мары Эцьен Джазеф, сяброўкай са школьных часоў, меў з ёй траіх дзяцей. У тым жа годзе ён пакінуў сталіцу і пасяліўся ў Порт-дэ-Пэ, дзе заснаваў сваю першую кампанію JOMAR Auto Parts. Вёў таксама сельскагаспадарчую дзейнасць, з’яўляўся ўладальнікам плантацыі бананаў у Паўночна-Заходняй Дэпартаменце. У 2001 годзе ён быў уцягнуты ў дзейнасць у сферы воднай гаспадаркі, пабудаваў гідраэлектрастанцыю і вадаправодныя сеткі ў Паўночна-Усходнім і Паўночна-Заходняй дэпартамент Гаіці.

У 2004 годзе быў членам Палаты Гандлю і Прамысловасці Паўночна-Заходняга Дэпартамента (CCINO), а неўзабаве яе старшынёй і генеральным сакратаром Палаты гандлю і прамысловасці Гаіці (CCIH). У 2008 заснаваў энергетычную кампанію Compagnie Haïtienne d’Energie S.A. (COMPHENER S. A.), якая займалася пастаўкамі сонечнай і ветравой энергіі ў 10 муніцыпалітэтаў ў Паўночна-Заходняй Дэпартаменце. У 2012 стварыў кампанію Agritrans, якая дзейнічала ў сельскагаспадарчай галіне.

Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах у кастрычніку 2015 і ў паўторных выбарах у лістападзе 2016 года.

Пасля сыходу ў адстаўку Мішэля Мартэлі заняў пасаду Прэзідэнта Гаіці (з 7 лютага 2017 года). Атрымаў смяротнае раненне ў выніку нападу невядомых на яго рэзідэнцыю 7 ліпеня 2021 года[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Jovenel Moïse // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Jovenel Moise // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads