Жазэ Фантана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жазэ Фантана
Remove ads

Жазэ́ ды Аншые́та Фанта́на[1] (парт.: José de Anchieta Fontana; 31 снежня 1940 — 9 верасня 1980) — бразільскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1970 у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Хуткія факты Жазэ Фантана, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Пачынаў кар’еру ў клубах роднага штата «Віторыя» і «Рыу-Бранку», дзе двойчы станавіўся пераможцам Лігі Капішаба.

У 1962 годзе перайшоў у склад аднаго з найлепшых клубаў Бразіліі, «Васка да Гама», дзе стаў адным з лідараў у абароне разам з Брыту. У «Васка» Жазэ Фантана двойчы выйграваў Кубак Гуанабара, а таксама стаў пераможцам Турніру Рыа-Сан-Паўлу ў 1966 годзе. 8 чэрвеня 1966 года дэбютаваў у зборнай Бразіліі ў матчы супраць Перу (3:1).

У 1969 годзе Фантана перайшоў у «Крузейру», будучы іграком якога быў выкліканы ў склад зборнай Бразіліі на чэмпіянат свету 1970 года. На тым мундыялі ён адыграў адзін матч групавога турніру супраць Румыніі і ў выніку стаў чэмпіёнам свету. Усяго за зборную Бразіліі правёў 7 афіцыйных матчаў і 4 гульні, якія не ўвайшлі ў рэестр ФІФА.

Скончыў кар’еру футбаліста ў 1972 годзе, у другі раз выйграўшы з «Крузейру» Лігу Мінейру.

Праз 8 гадоў, падчас футбольнага матча з сябрамі, Фантана адчуў млоснасць і памёр ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 39 гадоў.

Remove ads

Дасягненні

  • Чэмпіён свету 1970
  • Пераможца Турніру Рыа-Сан-Паўлу (1): 1966
  • Чэмпіён штата Мінайс-Жэрайс (2): 1969, 1972
  • Чэмпіён штата Эспірыту-Санту (2): 1959, 1962

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads