Жалезны чалавек (фільм)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жалезны чалавек (фільм)
Remove ads

«Жалезны чалавек» (англ.: Iron Man) — амерыканскі супергеройскі баявік 2008 года. Першы фільм пра прыгоды персанажа коміксаў Marvel Жалезнага чалавека, які з’яўляецца 1-й па ліку карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Рэжысёрам фільма выступіў Джон Фаўра, а Роберт Даўні (малодшы) быў абраны на галоўную ролю.

Хуткія факты Жалезны чалавек, Жанры ...
Remove ads

Сюжэт

Мільярдэр-вынаходнік Тоні Старк трапляе ў палон да Афганскіх тэрарыстаў, якія спрабуюць прымусіць яго стварыць зброю масавага паражэння. У таямніцы ад сваіх захопнікаў Старк канструюе высокатэхналагічную кібербраню, якая дапамагае яму ўцячы. Аднак па вяртанні ў ЗША ён даведаецца, што ў савеце дырэктараў яго фірмы пляцецца змова, багаты страшнымі наступствамі. Выкарыстоўваючы сваё апошняе вынаходства, Старк спрабуе вырашыць праблемы сваёй кампаніі радыкальна.

Remove ads

У ролях

  • Роберт Даўні (малодшы) — Тоні Старк / Жалезны чалавек
  • Тэрэнс Ховард — падпалкоўнік Джэймс «Роўдзі» Роўдс
  • Джэф Брыджэс — Абадайя Стэйн / Жалезны Гандляр
  • Шон Тоўб — Хо Інсен
  • Гвінет Пэлтрау — Вірджынія «Пепер» Потс
  • Фаран Таір — Раза
  • Пол Бетані — Д.Ж.А.Р.В.І.С. (голас)
  • Леслі Біб — Крысцін Эверхарт
  • Кларк Грэг — агент Філ Колсан
  • Джон Фаўра — Хэпі Хоган
Remove ads

Вытворчасць

Universal Studios набыла правы на вытворчасць «Жалезнага чалавека» для кінаэкранаў у 1990 годзе. У 1996 годзе правы перайшлі да 20th Century Fox. Сцэнарый быў падрыхтаваны ў 1998 годзе, аднак праз год Fox прадала правы New Line Cinema, аргументуючы гэта тым, што мае ў працы і так багата супергерояў Marvel.

У 2000 годзе быў напісаны новы сцэнарый, праца над фільмам пачалася ў 2004 годзе, аднак праз два гады New Line Cinema вярнуў правы на экранізацыю Marvel. Marvel Studios пачала работу над фільмам ад пачатку. У 2006 годзе рэжысёрам быў наняты Джон Фаўра, які змяніў сюжэт з В’етнамскай вайны на афганскую. Сцэнарыі пісалі асобна Арт Маркум і Мэт Холаўэй з аднаго боку, і Марк Фергус і Хоук Остбі з іншага, пасля чаго былі сабраныя ў адзін сцэнарый.

Увосень 2006 года пачаўся падбор акцёраў. Здымкі пачаліся ў сакавіку 2007 года ў былых гукапавільёнах кампаніі Hughes у Лос-Анджэлесе. Афганскія сцэны здымаліся таксама ў Лоўн-Пайне і ў пясчаных дзюнах Аланчы.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads