Жанна Навумаўна Габа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жанна Навумаўна Габа (руск.: Жанна Наумовна Габба; 9 снежня 1936, Адэса, УССР) — беларуская піяністка, канцэртмайстар, педагог. Заслужаная артыстка Бурацкай АССР (1972).

Remove ads

Біяграфія

У 1960 годзе скончыла Адэскую кансерваторыю па класе фартэпіяна (клас прафесара С. Л. Магілеўскай). У 1960—1962 гадах — канцэртмайстар на вакальнай кафедры Адэскай кансерваторыі, у 1962—1980 гадах — у оперных тэатрах Чалябінска, Свярдлоўска, Улан-Удэ. У 1978 годзе — выкладчык Екацярынбургскай кансерваторыі (канцэртмайстарскі клас). У 1982—1989 гадах — канцэртмайстар Беларускай дзяржаўнай філармоніі, з 1992 года — Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads