Жанчына перад люстэркам (карціна Тыцыяна)

карціна Тыцыяна From Wikipedia, the free encyclopedia

Жанчына перад люстэркам (карціна Тыцыяна)
Remove ads

«Жанчына перад люстэркам» (італ.: Donna con uno specchio) — карціна Тыцыяна, напісаная каля 1515 года. У наш час знаходзіцца ў 7-м зале на 1-м паверсе галерэі Дэнон у Луўры. Код: INV. 755.

Хуткія факты Матэрыял, Тэхніка ...

На карціне намалявана прыгожая маладая жанчына, якая расчэсвае валасы перад маленькім люстэркам, якое трымае для яе мужчына. Яе спіна адлюстроўваецца ў іншым, выпуклым, люстэрку. Карціна характэрная для творчасці Тыцыяна гэтага перыяду і з'яўляецца выразам гарманічнага тыцыянскага класіцызму, даведзенага мастаком да дасканаласці[1].

Існуе падобная карціна, якая адлюстроўвае жанчыну, якая прычэсваецца, і юнака, які трымае люстэрка. Яна захоўваецца ў Празе. Мадэллю для карціны стала Віяланта, палюбоўніца і натуршчыца Тыцыяна[2]. Іншая (састарэлая) версія абвяшчае, што на карціне намалявана Лаўра Дыянці.

Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. Даведнік па Луўры. — Парыж: Réunion des Musées Nationaux, 2007. — С. 277. — 480 с. ISBN 2-7118-5134-6.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads