Жар-птушка
цудоўная птушка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жар-птушка, таксама Дра-птах — цудоўная птушка ў усходнеславянскай міфалогіі.

Руская чарадзейная казка сцвярджае, што кожнае пяро Жар-птушкі «настолькі дзіўнае і прамяністае, што калі прынесці яго ў цёмную святліцу, яно так заззяе, быццам там запалілі мноства свечак».
Залатая афарбоўка Жар-птушкі, яе залатая клетка звязаны з тым, што птушка прылятае з іншага свету («трыдзясятага царства»), адкуль паходзіць усё, што мае залатую афарбоўку.
Жар-птушка можа выступаць у ролі выкрадальніка. Тут яна мае шмат агульнага з Вогненным Змеям: яна забірае маці героя казкі «за трыдзевяць» зямель.
Параўнальны аналіз дазваляе меркаваць пра старажытную сувязь Жар-птушкі і славацкай «птушкі-агневіка» з іншымі міфалагічнымі вобразамі, якія звязаны з агнём, у прыватнасці з вогненным канём-птушкаю.
Прататып Жар-птушкі — паўлін[1].
У 2009 годзе стала сімвалам конкурсу песні Еўрабачанне-2009, які праходзіў у Маскве.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
