Жвірблі (гарадзішча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жвірблі — археалагічны помнік — гарадзішча каля вёскі Жвірблі Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, на высокім пагорку.

Хуткія факты Жвірблі, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Мясцовая назва Піля. У паўночна-ўсходняй частцы пагорка слаба выражаная авальная пляцоўка памерам 60×80 м. Каля паўднёва-ўсходняга краю пляцоўкі дугой размешчана паласа камянёў рознай велічыні — магчыма, рэшткі ўмацавання. Захаваліся рэшткі вала вышынёй да 2 м, умацаванага каменнай выбрукоўкай уверсе і па схіле з боку поля. У паўночна-ўсходняй частцы вала шмат буйных валуноў.

Даследавалі ў 1955 годзе Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе М. М. Чарняўскі. Культурнага пласта няма. Верагодна, гэта гарадзішча-сховішча.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads