Сігізмунд I Люксембургскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сігізмунд I Люксембургскі
Remove ads

Сігізмунд I Люксембургскі (14 лютага 1368[1][2], Прага[1][2]9 снежня 1437[3], Знойма[4]) — кароль венгерскі (1387—1437), імператар свяшчэннарымскі (1410—1347), кароль чэшскі (1419—1421, 1436—1437). Апошні з дынастыі Люксембургаў.

Хуткія факты імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Сын свяшчэннарымскага імператара Карла IV.

У 1387 годзе праз шлюб з дачкой венгерскага караля Лаяша Вялікага стаў венгерскі каралём. Узначаліў крыжовы паход аб’яднаных еўрапейскіх войск супраць асманаў, разбіты султанам Баязідам I.

Адзін з ініцыятараў і актыўных удзельнікаў Канстанцкага сабора (1414—1418), санкцыянаваў пакаранне смерцю Яна Гуса, якому раней даў ахоўную грамату.

Пасля смерці брата Вацлава IV у 1419 годзе, атрымаў у спадчыну чэшскі сталец, арганізаваў крыжовыя паходы супраць чэшскіх гусітаў. У 1421 годзе пазбаўлены чэшскага стальца сеймам у Чаславе, у 1436 годзе зноў абвешчаны чэшскім каралём сеймам у Іглаве.

Пераемнікам на чэшскім стальцы прызначыў аўстрыйскага герцага Альбрэхта. Агульнае абурэнне чэхаў палітыкай Сігізмунда вымусіла яго збегчы. Памёр дарогай з Чэхіі ў Венгрыю.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads