Жыровіцкае Евангелле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жыровіцкае Евангелле — беларускі рукапісны помнік XVI стагоддзя, які атрымаў назву ад манастыра ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна, дзе захоўваўся да сярэдзіны XIX стагоддзя ва Успенскім саборы.

Мастацкае афармленне
Кніга напісана ўставам на 404 аркушах. Упрыгожана застаўкамі, мініяцюрамі з выявамі евангелістаў, шматлікімі ініцыяламі. Мініяцюры ўзятыя ў шырокія пазалочаныя рамкі, арнаментаваныя геаметрычным і раслінным узорамі ў гатычным стылі. У выкананні мініяцюр прасочваецца сувязь з візантыйскімі і заходнееўрапейскімі традыцыямі.
Малюнак адрозніваецца пластычнасцю, яркай індывідуальнасцю асоб, жанравасцю задумы і мажорным каларытам (кадміева-чырвоныя, сінія, зялёныя, вохрыста-залацістыя фарбы).
Remove ads
Дарчы подпіс
На 376-м і 377-м аркушах па-беларуску зроблены дарчы подпіс канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі (адтуль другая назва — «Евангелле Сапегі»). Аднак пашыранае меркаванне аб стварэнні евангелля на замову Л. Сапегі з’яўляецца памылковым[1].
Захоўваецца ў Бібліятэцы імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук.
Зноскі
- Алесь Суша. Паходжанне Жыровіцкага Евангелля: версіі і факты. — Мінск, 2020. — Відэа.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads