Жэром Баатэнг

нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Жэром Баатэнг
Remove ads

Жэром Баатэнг (ням.: Jérôme Boateng; нар. 3 верасня 1988, Берлін, ФРГ) — нямецкі футбаліст ганскага паходжання, абаронца італьянскага клуба «Салернітана». Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2009—2018). Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2010 года і чэмпіён свету 2014 года.

Хуткія факты Жэром Баатэнг, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Баатэнг з’яўляецца цэнтральным абаронцам, валодае магутным целаскладам і высокім ростам, што дазваляе яму вельмі добра гуляць «на другім паверсе». Ён пачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе «Тэніс Барусія», пазней выступаў за «Герту» і «Гамбург». У сезоне 2010/11 гуляў за англійскі «Манчэстэр Сіці», а ў ліпені 2011 года перайшоў у мюнхенскую «Баварыю» за 10,5 млн еўра. Выступаў за мюнхенскі клуб на працягу дзесяці гадоў. У красавіку 2021 года было абвешчана, што Баатэнг пакіне «Баварыю» па заканчэнні сезона ў якасці свабоднага агента.

У верасні 2021 года далучыўся да французскага «Ліёна», падпісаўшы двухгадовы кантракт[3]. Пакінуў «Ліён» у чэрвені 2023 года, пасля чаго паўгода быў без клуба.

У лютым 2024 года стаў іграком «Салернітаны».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У зборнай Германіі дэбютаваў 10 кастрычніка 2009 года ў матчы супраць Расіі ў Маскве, аднак быў выдалены ў дэбютным матчы.

Дасягненні

«Манчэстэр Сіці»:

«Баварыя»:

Германія:

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads