Заалайскі хрыбет

From Wikipedia, the free encyclopedia

Заалайскі хрыбетmap
Remove ads

Заалайскі хрыбет (кірг.: Чоң Алай кырка тоосу) — горны хрыбет на поўначы Паміра, атачае з поўдня Алайскую даліну, пераважна на мяжы Кыргызстана і Таджыкістана. Даўжыня 240 км, вышыня да 7134 м (пік Леніна). Паўночныя схілы хрыбта, складзеныя сланцамі, вапнякамі, пясчанікамі, кангламератамі, больш доўгія, чым паўднёвыя. У ніжняй частцы схілаў Заалайскага хрыбта горна-стэпавая і горна-лугавая расліннасць, вышэй — вечны снег і ледавікі; агульная плошча абляднення 1436 км². Праз Заалайскі хрыбет па перавале Кызыларт (4280 м) праходзіць аўтамабільны тракт Ош — Харог.

Хуткія факты Заалайскі хрыбет, Краіна ...
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads