Забастоўка SAG-AFTRA (2023)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Забастоўка SAG-AFTRA (англ.: SAG-AFTRA strike) — працоўны канфлікт паміж прафсаюзам галівудскіх акцёраў SAG-AFTRA і Альянсам прадзюсараў кіно і тэлебачання (AMPTP). Забастоўка пачалася 14 ліпеня 2023 года. Страйк SAG-AFTRA разам з аналагічнай акцыяй Гільдыі сцэнарыстаў Амерыкі (WGA) сталі цэнтральнымі падзеямі працоўных спрэчак у Галівудзе ў 2023 годзе.

Гэта першы выпадак ініцыявання акцёрамі працоўнага канфлікту з часоў стачкі акцёраў 1980 года і першы выпадак адначасовага выхаду акцёраў і сцэнарыстаў з 1960 года. Працоўныя спрэчкі SAG-AFTRA і WGA 2023 года спрыялі найбуйнейшаму перапынку ў амерыканскай тэле- і кінаіндустрыі з часоў пандэміі COVID-19 у 2020 годзе.

Remove ads

Прафсаюзны рух

Прафсаюз SAG-AFTRA прадстаўляе інтарэсы прыкладна 160 тыс. работнікаў СМІ і эстрады[1]. Найбуйнейшыя прадзюсары Галівуду прадстаўлены Альянсам прадзюсараў кіно і тэлебачання (AMPTP), які заключае працоўныя дагаворы з SAG-AFTRA і ўсімі іншымі прафсаюзамі, такімі як Гільдыя пісьменнікаў Амерыкі Усходу і Гільдыя пісьменнікаў Амерыкі Захаду, што ўваходзяць у склад Гільдыі пісьменнікаў Амерыкі (WGA)[2]. SAG-AFTRA была ўтворана ў 2012 годзе ў выніку зліцця Гільдыі кінаакцёраў ЗША (SAG) і Амерыканскай федэрацыі артыстаў тэлебачання і радыё (AFTRA), што дазволіла SAG-AFTRA прадстаўляць інтарэсы не толькі акцёраў, але і журналістаў, работнікаў ток-шоу і іншых работнікаў тэлерадыёвяшчання[3]. WGA і Гільдыя акцёраў экрана не страйкавалі адначасова з апошняй забастоўкі 1960 года, калі акцёры далучыліся да забастоўкі сцэнарыстаў з нагоды рэшткавых выплат ад фільмаў[4]. У працоўных выступленнях акцёраў 1980 года ўдзельнічалі аб’яднаныя намаганні SAG і AFTRA[5]. Найбуйнейшая з 1980 года забастоўка SAG-AFTRA адбылася ў 2000 годзе, калі камерцыйныя акцёры абвясцілі стачку, каб дамагчыся працягу сістэмы рэшткавых выплат насуперак рэакцыі рэкламадаўцаў, і на фоне рознагалоссяў паміж SAG і AFTRA[6].

Remove ads

Напярэдадні

У сувязі з развіццём струменевага вяшчання сцэнарысты і акцёры былі расчараваны палітыкай студый у дачыненні да рэшткавых даходаў ад струменевых сэрвісаў; заняпад сеткавага тэлебачання прывёў да скарачэння колькасці паўторных паказаў, што прывяло да ўзмацнення залежнасці ад іншых рэшткавых даходаў. Падчас забастоўкі Гільдыі сцэнарыстаў Амерыкі ў 2007—2008 гадах кіраўнікі студый прапанавалі сцэнарыстам не атрымліваць ніякіх адлічэнняў ад струменевых сэрвісаў[7][8]. Яшчэ адной праблемай стаў штучны інтэлект. Яго прымяненне выклікала непакой сцэнарыстаў. Акцёры таксама выказвалі асцярогі, адзначаючы, што ён можа быць выкарыстаны для бязвыплатнага прайгравання іх вобразаў[9][10]. Гэтыя фактары спрыялі страйку Гільдыі сцэнарыстаў Амерыкі, які пачаўся ў маі 2023 года[11]. У чэрвені Гільдыя рэжысёраў Амерыкі дасягнула пагаднення са студыямі, што дазволіла пазбегнуць патройнай забастоўкі ў Галівудзе[12].

Remove ads

Ход падзей

Праз некалькі тыдняў пасля страйку Гільдыі сцэнарыстаў Амерыкі Нацыянальны савет дырэктараў SAG-AFTRA аднагалосна пагадзіўся правесці галасаванне па дазволе страйку напярэдадні аднаўлення кантракту[13]. Арганізацыя назвала некалькі пытанняў, якія будуць абмяркоўвацца на перамовах, уключаючы «эканамічную справядлівасць, рэгуляванне выкарыстання штучнага інтэлекту і палёгку цяжару, звязанага з пераходам усёй індустрыі на самаздымку», а таксама паведаміла сваім членам, што Альянс прадзюсараў кіно і тэлебачання будзе зніжаць заробкі, каб «павялічыць прыбытак карпарацый»[14].

Па даных прафсаюза, 5 чэрвеня дазвол на страйк ухвалены з перавагай у 98% галасоў[15].

13 ліпеня, так і не дасягнуўшы пагаднення паміж SAG-AFTRA і AMPTP, Камітэт па перамовах SAG-AFTRA аднагалосна прагаласаваў за тое, каб пачаць стачку[16]. Нацыянальны савет правёў галасаванне, афіцыйна ўхваліўшы акцыю[17]. Прэзідэнт SAG-AFTRA Фрэн Дрэшэр абвясціла, што стачка пачнецца апоўначы 14 ліпеня[18]. Разам з галоўным перагаворшчыкам Дунканам Крэбтры-Ірландам[19], Дрэшэр заявіла, што забастоўка — гэта крайняя мера[20].

У адпаведнасці з правіламі, усталяванымі 10 ліпеня, акцёры не могуць удзельнічаць у здымках фільмаў і тэлесерыялаў, а таксама ў рэкламных мерапрыемствах, такіх як прэс-канферэнцыі, прэм’еры фільмаў і мерапрыемстваў, уключаючы San Diego Comic-Con International[21]. На міжнародным узроўні члены SAG-AFTRA мелі права працягваць працу ў Вялікабрытаніі ў адпаведнасці з загадзя заключанымі калектыўнымі пагадненнямі, паколькі брытанскае заканадаўства прадугледжвае крымінальную адказнасць за забастоўкі салідарнасці[22].

17 ліпеня прадстаўнікі SAG-AFTRA апублікавалі 12-старонкавую заяву з выкладаннем зрыву перамоваў і ўмоў, якія яны палічылі непрымальнымі, уключаючы, апроч іншага, павышэнне заработнай платы акцёраў на 5%, у той час як прафсаюз запытаў 11%[23]. Іх апаненты з AMPTP адзначылі, што арганізатары стачкі вырашылі абыйсці бокам «самую выгадную здзелку, якую мы калі-небудзь заключалі»[24][25].

19 ліпеня прафсаюзнае кіраўніцтва ўхваліла працяг работы акцёраў у большай колькасці фільмаў Галівуда. У агульнай складанасці 39 кінастужак аднавілі здымачны працэс[26].

25 ліпеня ў г. Нью-Ёрк тысячы акцёраў сабраліся на пратэстнай акцыі на Таймс-сквер[27][28][29].

23 жніўня галівудскія студыі і струменевыя сервічы апублікавалі ўмовы перагледжанай прапановы бастуючым сцэнарыстам. Аднак прафсаюз заклікаў сваіх членаў працягваць пікетаваць, паколькі не ўбачыў у новых умовах вырашэнне ўсіх іх праблем. AMPTP змяніў сваю прапанову, уключыўшы ў яе падрабязнасці аб такіх важных пытаннях, як кампенсацыя, мінімальны штатны расклад, рэшткавыя выплаты і абмежаванні на штучны інтэлект. Гільдыя сцэнарыстаў прапанавы сукупны дадатак да заработнай платы на 13% на працягу трохгадовага кантракту, а пісьмовы кантэнт, створаны штучным інтэлектам, не будзе лічыцца «літаратурным матэрыялам»[30].

У кастрычніку бакі актывізавалі перамовы[31][32].

8 лістапада кіраўніцтва SAG-AFTRA абвясціла аб заканчэнні страйку[33][34]. Напярэдадні прафсаюзныя перагаворшчыкі заявілі, што атрымалі новую прапанову ад AMPTP па вырашэнні бягучых пытанняў, якую яны ахарактарызавалі як найлепшую[35].

Remove ads

Рэакцыя

  • Роберт Айгер, генеральны дырэктар The Walt Disney Company, заявіў, што патрабаванні акцёраў «не рэалістычныя», дадаўшы што яны «дапаўняюць набор праблем, з якімі ўжо сутыкаецца гэты бізнес»[36]. На Айгера абрынулася крытыка за дадзеныя выказванні[37].
  • Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падтрымаў акцыю SAG-AFTRA[38].

Гл. таксама

Заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads