Заблудаўская друкарня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заблудаўская друкарня была заснаваная на сродкі вялікалітоўскага гетмана Рыгора Хадкевіча ў 1568 годзе.
Паўстала ў маёнтку Рыгора Хадкевіча ў мястэчку Заблудаў Гарадзенскага павета Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у Польшчы). У ёй працавалі Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец.
У 1568—1569 было надрукаванае «Евангелле навучальнае» — зборнік гутарак і павучанняў з тлумачэннем евангельскіх тэкстаў, тутсама быў змешчаны першы друкаваны твор старажытнай усходнеславянскай літаратуры — «Слова на Ушэсце» Кірылы Тураўскага[1]. Да нашага часу захаваліся 44 асобнікі выдання.
Пасля ад’езду Пятра Мсціслаўца ў Вільню Іван Фёдараў выдаў у Заблудаўскай друкарні «Псалтыр з часаслоўцам» (1569—1570; зберагліся 3 асобнікі), змясціўшы ў ёй Пасхалію ў табліцах.
Выданні вызначаліся прыгожай арнаментыкай, застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі. Выкарыстоўваліся гравюры, падаваліся выходныя звесткі. Заблудаўскія выданні пасля неаднаразова перавыдаваліся ў ВКЛ.
Друкарня спыніла сваю дзейнасць у 1570 годзе ў сувязі з грамадска-палітычнымі ўмовамі, якія ўскладніліся пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай.
27 мая 2005 у гонар першадрукароў Заблудава быў адкрыты помнік з надпісамі па-польску і па-царкоўнаславянску[2].
Remove ads
Зноскі
- Максім Карповіч.. Іван Фёдараў (1510 – 1583)(недаступная спасылка). Асобы. Беларускае кола (1 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012. Праверана 23 верасня 2012.
- Аляксандр Вярбіцкі Помнік першадрукарам // «Ніва». — 5 чэрвеня 2005. — № 23, 2560. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2010.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads