Завер’еўская сядзіба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Завер’еўская сядзіба — сядзіба ў вёске Завер’е, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць.
Гісторыя

Пабудаваны ў канцы ХVІІ стагоддзя і значна пашыраны ў XIX ст.
Уладальнікамі палаца былі даволі багатыя дваране Мірскія. Будынак размяшчаўся на пагорку. Ніжэй, з боку галоўнага фасада, быў разбіты невялікі парк. Тут меліся штучны вадаём, скульптуры. Заходні аднапавярховы фасад быў вырашаны ў неагатычным стылі. Уваход аздабляў гатычны аркадны порцік з ляпнымі гербамі ўладальнікаў маёнтка. Супрацьлеглы фасад пасля перабудовы набыў рысы класіцызму.
Па яго цэнтры была ўзведзена авальная бальная зала з чатырохкалонным порцікам, упрыгожаным фрызам з трыгліфамі. Частку пакояў палаца аздабляла разьба з дрэва ў гатычным стылі. Непадалёку ад палаца знаходзілася капліца, аранжэрэя, шэраг гаспадарчых пабудоў.
Remove ads
Літаратура
- Матэрыяльная і духоўная спадчына Браслаўскага краю // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.]; уклад. К. С. Шыдлоўскі; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1998. — С. 601—616.
- Сядзібны комплекс Завер’е // Архітэктурная спадчына Браслаўшчыны : гістарычна-архітэктурны нарыс / К. С. Шыдлоўскі. — Мінск : Полымя, 1996. — С. 116—120.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads