Загаваліна (археалагічны помнік)
гарадзішча From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Загаваліна — археалагічны помнік: гарадзішча каля в. Загаваліна (Ушацкі раён, Віцебская вобласць). За 200 1 км на захад ад вёскі, на высокім узгорку.
Пляцоўка авальная, памерамі 40х30 м, схілы стромкія. Вядома з 1873 г.: «кругавобразнай формы, размешчана ў балоцістай мясцовасці і не мае ніякіх упрыгожванняў, і, паводле падання, тут быў некалі горад Загалаўшчына»[1]. У 1966 г. даследаваў К. П. Шут (ускрыта 200 м2). Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі 0,2 — 0,3 м, па краях 1 — 1,2 м. Мае 2 гарызонты. Край пляцоўкі двойчы падсыпаўся, і ў выніку гэтага ўтварылася ўзвышэнне[2].
У ніжнім (датуецца I — IV ст. н.э.) выяўлены сляды наземнага жытла слупавой канструкцыі з каменнымі агнішчамі, знойдзены абломкі печаў-домніц і шлакі, жалезныя сярпы, нажы, шылы, іголкі, дроцік, бронзавыя спіралькі, бляшкі, касцяныя праколкі, каменныя паліраваныя сякеры, таўкачы, слабапрафіляваныя гаршкі і пасудзіны слоікападобнай формы, упрыгожаныя ямкавымі паглыбленнямі, скразнымі адтулінамі ніжэй краю венчыка, наразнымі лініямі і насечкамі па верхняй частцы пасудзін.
У верхнім гарызонце (адносіцца да VI — VIII ст. н.э.) знойдзены абломкі гладкасценных пасудзін. Ніжні гарызонт адносіцца да днепра-дзвінскай культуры, верхні — да банцараўскай.
Кліменцій Шут не выключае, што знойдзеныя на гарадзішчы жалезныя рэчы былі зроблены мясцовымі кавалямі.
Remove ads
Зноскі
- Известия Императорской Археологической комиссии. Вып. 5. — СПб.: Типография Главного Управления уделов, 1903. — 128 с. — С. 17.
- Археалогія Беларусі: у 4 т. / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі. Т. 2: Жалезны век і ранняе сярэднявечча / [А. А. Егарэйчанка і інш.; рэдкал.: М. В. Біч (старшыня) і інш.; навук. рэд. В. І. Шадыра, В. С. Вяргей]. — Мн.: Беларуская навука, 1999. — 501, [1] с.: іл. — С. 179. — ISBN 985-08-0089-5.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads