Задубенне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Задубе́нне[1] (трансліт.: Zadubiennie, руск.: Задубенье) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1904 годзе вёска Крывіцкай воласці Вілейскага павета, 243 жыхары. У 1908 годзе 40 двароў, 295 жыхароў.

У 1921 годзе вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вілейскага павета, 247 жыхароў. У 1931 годзе вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вілейскага павета, 331 жыхар.

З 12 кастрычніка 1940 года ў Пузыроўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Мядзельскім раёне, з 9 жніўня 1979 года ў Крывіцкім пасялковым савеце. У 1949 годзе вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Пушкіна. З 1979 года вёска знаходзіцца ў складзе калгаса імя Жданава (цэнтр — вёска Пруднікі), з сакавіка 1990 года — калгаса «Беларусь».

У 2009 годзе, з пераўтварэннем Крывіцкага пассавета ў сельсавет, Задубенне ўвайшло ў склад апошняга[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 294 жыхары (1960)
  • 75 двароў, 153 жыхары (1997)

Інфраструктура

Магазін, бібліятэка, клуб, жывёлагадоўчая ферма. У цэнтры вёскі помнік 15 землякам, жыхарам вёсак калгаса імя Пушкіна, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны (пастаўлены ў 1965 г.).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads