Закрупец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Закру́пец[2] (трансліт.: Zakrupiec, руск.: Закрупец) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Назва вёскі пайшла ад назвы ракі Крупка, прытоку Проні, якая працякае праз населены пункт.

Гісторыя

На карце Старабыхаўскага павета 1777 года адзначана разам з вадзяным млынам. У 1783 годзе 45 двароў, 262 жыхары[3].

Насельніцтва

  • 2011 год — 2 чалавекі[1]
  • 2010 год — 4 чалавекі
  • 1999 год — 17 чалавек
  • 1926 год — 377 чалавек[3]

Славутасці

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе ў баях супраць нямецкіх захопнікаў
  • Магіла С. Кірпічэнкавай, партызанкі палка «Трынаццаць», якая загінула 15 мая 1943 года (за 1,5 км на захад ад вёскі, у лесе)[4]

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 568
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 558
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads