Залатая була

From Wikipedia, the free encyclopedia

Залатая була
Remove ads

Залата́я бу́ла, Хрысаву́л (лац.: bulla aurea; грэч. Χρυσόβουλλον) — пячатка, якая змацоўвала дэкрэты заходнееўрапейскіх і візантыйскіх манархаў у Сярэднявеччы і эпоху Рэнесансу. Першапачаткова стала ўжывацца ў Візантыі, дзе таксама азначае тып візантыйскіх імператарскіх грамат, у якую Імператар уласнаручна пурпурнымі чарніламі ўпісваў некалькі словаў, ставіў подпіс і дату. Хрысавул змацоўваліся пячаткай (часам залатой) на шаўковым шнуры.

Thumb
Залатая пячатка імператара.

У форме Хрысавул публікаваліся законы, міждзяржаўныя дагаворы, найважнейшыя даравальныя граматы.

Thumb
Залатая була Белы IV.

Найбольш вядомыя Залатыя булы:

  • Залатая була 1136 года Папы Інакенція II
  • Залатая була 1212 года (Залатая сіцылійская була) імператара Фрыдрыха II
  • Залатая була 1213 года імператара Фрыдрыха II
  • Залатая була 1214 года імператара Фрыдрыха II
  • Залатая була 1222 года венгерскага караля Эндрэ (Андрэя) II
  • Залатая була 1226 года (у Рыміні) імператара Фрыдрыха II
  • Залатая була 1242 года венгерскага караля Белы IV
  • Залатая була 1267 года венгерскага караля Белы IV
  • Залатая була 1348 года караля Багеміі Карла I (які пазней стаў імператарам Карлам IV)
  • Залатая була 1356 года імператара Карла IV Люксембургскага
  • Залатая була 1702 года імператара Леапольда I


Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads