Залаты медаль Кангрэса ЗША

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Залаты медаль Кангрэса ЗША (англ.: Congressional Gold Medal) — вышэйшая грамадзянская ўзнагарода ЗША, якая прысуджаецца ад імя Кангрэса ЗША. Падставай для ўзнагароджання Залатым медалём Кангрэса з'яўляюцца выдатныя дасягненні, якія маюць асаблівае значэнне для гісторыі і культуры Злучаных Штатаў Амерыкі.

Хуткія факты Залаты медаль Кангрэса ЗША, Арыгінальная назва ...

Медаль была заснавана ў 1776 годзе, першым узнагароджаным Залатым медалём быў Джордж Вашынгтон. Да 1860 года медаль уручаўся ў якасці ваеннай узнагароды, ёю ўзнагароджваліся салдаты і афіцэры, якія прадэманстравалі гераізм на поле бою і выбітныя камандуючыя. Пасля заснавання Медалі Гонару, Залаты медаль Кангрэса перастаў выкарыстоўвацца ў якасці ваеннай узнагароды, хаця і не канчаткова — узнагароджанні за ваенныя дасягненні і гераізм праводзіліся і пазней, у прыватнасці пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

У ЗША існуе ўзнагарода, якая мае статус, аналагічны статусу Залатога медаля Кангрэса, і таксама разглядаецца як вышэйшая грамадзянская ўзнагарода — Прэзідэнцкі медаль Свабоды.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads