Залаты партыйны знак НСДАП

From Wikipedia, the free encyclopedia

Залаты партыйны знак НСДАП
Remove ads

Залаты партыйны знак НСДАП (ням.: Goldenes Ehrenzeichen der NSDAPGoldenes Ehrenzeichen der NSDAP) — знак узнагароды найстарэйшых сяброў нацысцкай партыі.

Хуткія факты Залаты партыйны знак НСДАП, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя значка

Афіцыйная назва — Залаты ганаровы знак НСДАП. 9 лістапада 1933 года па наказу Адольфа Гітлера з нагоды адзначэння дзясятай гадавіны Піўнога путчу. Залатым знакам павінны былі быць узнагароджаныя першыя 100 000 сяброў партыі, якія былі ў ёй бесперапынна з 1925 года.

Таксама знакам маглі быць узнагароджаны асобы, якія не з’яўляюцца сябрамі НСДАП, але маюць выдатныя заслугі перад рухам і служаць дасягненню яго мэт. Такім чынам былі ўхваленыя толькі 20,487 мужчын і 1,795 жанчын (не ўлічваючы асоб, узнагароджаных асабіста Гітлерам).[1]

Пры ўзнагароджанні старога сябра партыі («старога змагара») на адваротным боку значка ставіўся партыйны нумар, а пры ўзнагароджанні за асабістыя заслугі (па меркаванні Адольфа Гітлера) на зваротным боку значка ставіліся ініцыялы «A. H.» і дата ўзнагароджання.

Вянок вакол значка зроблены з золата. Знак уручаўся двух памераў: 30,5 мм для ўніформы і ўрачыстых выпадкаў і 24 мм для паўсядзённай адзежы.

У знака таксама мелася мянушка — «Залаты фазан». Пасля таго як Адольф Гітлер прыйшоў да улады ў 1933 годзе, адбыўся наплыў заяў ад насельніцтва ўступіць у шэрагі нацысцкай партыі.

Thumb
Генерал-палкоўнік Эдуард Дзітль з залатым партыйным значком НСДАП на левай кішэні мундзіра

Партыйны знак Адольфа Гітлера меў нумар «1». Ён аддаў яго Магдзе Гебельс у сваім бункеры за некалькі гадзін да самазабойства.

У 2005 годзе копія (па іншых звестках — арыгінал) залатога партыйнага знака А. Гітлера за нумарам «1» была скрадзеная з выстаўкі, прысвечанай 60-й гадавіне сканчэння Другой сусветнай вайны ў Расіі[2].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Angolia 1989, pp. 178—179.
  2. Jeremy Page, Luba Vinogradova Trophy hunter steals Hitler badge // Times, 19.11.2005

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads