Аддыкцыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аддыкцыя[1], таксама залежнасць — навязлівая патрэба, якую адчувае чалавек, якая пасоўвае чалавека да пэўнай дзейнасці. Тэрмін часта ўжываецца для такой з’явы як наркаманія, але цяпер прымяняецца і да іншых сфер, такіх як гульняманія, шопагалізм, абжорства ці гіпэррэлігійнасць[2][3]. На залежнасць уплываюць генетычныя, біялагічныя/фармакалагічныя і сацыяльныя фактары.

Залежнасць у медыцынскім сэнсе вызначаецца як вострая патрэба ў выкарыстанні звычных стымулаў, якая суправаджаецца ростам талерантнасці і выяўленымі фізіялагічнымі і псіхалагічнымі сімптомамі[4].

Дзеянні, якія ажыццяўляюцца праз залежнасць чалавека ад таго ці іншага рэчыва, якое ён прымае, у асноўным з’яўляюцца шкоднымі для арганізма чалавека. Яны перашкаджаюць чалавеку развівацца як разумова, гэтак і фізічна. Сярод гэтых звычак вылучаюць некалькі найшкаднейшых: наркаманія, алкагалізм, таксікаманія і тытунекурэнне.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads