Заліў Поспеху
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заліў Поспеху [1][2] (лац.: Sinus Successus) — заліў шырынёй каля 130 км[3] на паўночна-ўсходнім краі месяцавага Мора Дастатку. Названы ў гонар удалага палёту аўтаматычнай станцыі «Луна-16» — першага савецкага касмічнага апарата, які даставіў на Зямлю ўзор месяцавага грунту (побач з гэтым залівам знаходзіцца месца пасадкі гэтай станцыі)[4]. Назва зацверджана Міжнародным астранамічным саюзам у 1979 годзе[3], праз 9 гадоў пасля палёту апарата «Луна-16».
Remove ads
Размяшчэнне і сумежныя структуры
Каардынаты цэнтра Заліва Поспеху — 1°07′ пн. ш. 58°31′ у. д.1,12° пн. ш. 58,52° у. д.G[3]. З яго паўночным бокам зліваецца 38-кіламетровы кратар Уэб P[1], дно і палова вала якога пакрытыя застылай лавай з гэтага заліва. З усходняга боку знаходзіцца 35-кіламетровы моцна разбураны кратар Кондан, аддзелены ад заліва толькі невялікай градой. На паўднёва-ўсходнім краі заліва знаходзіцца 21-кіламетровы кратар Уэб.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads