Заліў Шэліхава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заліў Шэ́ліхава, Пенжынскі заліў[1] — заліў у паўночна-ўсходняй частцы Ахоцкага мора паміж берагамі Азіі і паўвострава Камчатка. Тэрыторыя Расіі. Названы ў пачатку XX стагоддзя ў гонар рускага купца, даследчыка і мараплаўца Р. І. Шэліхава.
Даўжыня заліва каля 650 км, шырыня каля ўваходу 130 км, найбольшая — 300 км. Глыбіні да 350 м. Берагі заліва пераважна скалістыя, паўднёвым усходзе нізінныя. Паўвостравам Тайгано́с заліў падзелены на дзве губы: Гіжыгінскую і Пенжынскую. У заліў упадаюць рэкі Пенжына, Гіжыга і інш. У паўднёвай частцы заліва, каля паўвострава П’ягіна група Ямскіх астравоў. На абрывістых берагах птушыныя кірмашы.
Прамысловае рыбалоўства (камбала, селядец, навага, палтус).
Remove ads
Зноскі
- Шелихова залив // Наша-Природа.рф(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads