Замкавая гара (Мазыр)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Замкавая гара (Мазыр)map
Remove ads

Замкавая гара, або Спаская гара, Гара Камунараў — узгорак у цэнтральнай частцы г. Мазыр Гомельскай вобласці Беларусі. Уяўляе сабой мыс карэннага берага ракі Прыпяць, размешчаны паміж двума ярамі. Вышыня Замкавай гары складае 15-20 метраў. Пляцоўка ромбападобнай формы памерамі 12-140 х 100 м[1].

Thumb
Замкавая гара з плошчы Леніна
Хуткія факты Замкавая гара, Найвышэйшы пункт ...

Тэрыторыя Замкавай гары абмежавана вуліцай Савецкай з паўночнага ўсходу, плошчай Горкага з паўднёвага ўсходу, вуліцай Камсамольскай з паўднёвага захаду, плошчай Леніна з паўночнага захаду.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Замкавая гара ў пач. XX ст.

У XIIXIII стагоддзях на гары размяшчаўся дзяцінец Мазыра. Замкавая гара складала ядро горада — знаходзілася каля скрыжавання Кіеўскай і Свідаўскай вуліц, побач размяшчалася гандлёвая плошча, працягам якой былі прычалы на беразе Прыпяці. З паўднёвага ўсходу Замкавую гару абкружала вуліца Замкавая[1].

Thumb
Дом па вуліцы Гара Камунараў, 1

У XVII ст. на гары была ўзведзена драўляная Спасаўская царква, якая дзейнічала да сярэдзіны XIX ст. Побач з ёй знаходзіліся прыходскі могільнік. У сярэдзіне XIX ст. Спаская гара шчыльна забудоўваецца драўлянымі і каменнымі жылымі і гаспадарчымі будынкамі[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Мазыр // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. Т. 2: Л—Я — 464 с. — С. 52-53. — ISBN 978-985-11-0549-2.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads