Замчышча (Гарадок)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Замчышча (Гарадок)map
Remove ads

Замчышча — помнік абарончага дойлідства XIVXVIII стст. Размешчаны ў паўночнай частцы в. Гарадок (Маладзечанскі раён).

Хуткія факты Замчышча, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Знак на замчышчы
Thumb
Фрагменты паліхромнай кафлі XIV—XVIII стст., здабытыя ў час раскопак гарадзішча ў 1989 годзе. Мінскі абласны краязнаўчы музей

Авальны ў плане дзядзінец (60х40 м), абкружаны з поўдня вадзяным ровам (шырыня 25—30 м), захаду і поўначы — магутным земляным валам (вышыня да 10 м). З усходу ў разрыве валу стаяла вежа (засталася круглая пляцоўка дыяметрам каля 7 м), якая ахоўвала ўезд у замак. Да ўваходу ў замак цераз роў быў перакінуты драўляны мост. На дзядзінцы знаходзіліся мураваныя і драўляныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Падчас раскопак знойдзеная кераміка XIV—XVIII стст., сярод якой вылучаецца паліваная кафля з раслінным арнаментам і выявай арла[1].

Комплекс збярогся часткова (засталіся валы, роў, падмуркі асобных будынкаў)[1].

Thumb
Remove ads

Зноскі

  1. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads