Белтрансгаз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Белтрансгаз» — беларускі дзяржаўны канцэрн, які займаецца транзітам прыроднага газу праз тэрыторыю Беларусі і яго пастаўкамі беларускім спажыўцам.
Remove ads
Гісторыя[5]
Першыя магістральныя газаправоды газатранспартнай сістэмы Беларусі былі пабудаваныя ў 1960—1961 гадах. 25 кастрычніка 1960 года загадам Галоўнага ўпраўлення газавай прамысловасці пры Савеце Міністраў СССР у Мінску было створанае Мінскае ўпраўленне магістральных газаправодаў. У 1973 Мінскае ўпраўленне магістральных газаправодаў пераўтворана ў Заходняе вытворчае аб’яднанне па транспарце і пастаўцы газу «Захадтрансгаз».
У 1992 г. пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 1992 г. № 675 дзяржаўнае прадпрыемства «Захадтрансгаз» было пераўтворана ў дзяржаўнае прадпрыемства па транспарце і пастаўцы газу «Белтрансгаз».
У 1996 годзе пачалося будаўніцтва транскантынентальнага газаправода «Ямал-Еўропа».
31 сакавіка 2003 года быў падпісаны загад Міністэрства эканомікі № 45 аб пераўтварэнні кампаніі ў адкрытае акцыянернае таварыства.
18 мая 2007 года Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь і ААТ «Газпрам» падпісаная дамова куплі-продажу ААТ «Газпрам» часткі акцый ААТ «Белтрансгаз», што належалі Рэспубліцы Беларусь.
Паводле дамоўленасці, урад Беларусі згадзіўся прадаць «Газпраму» 50 % акцый Белтрансгаза за 2,5 млрд долараў[6]. Газпрам пачаў выкупаць акцыі роўнымі часткамі ў 2007 г. У 2007—2009 гг. ён выкупіў 37,5 % акцый «Белтрансгаза» за 1,9 млрд долараў. Яшчэ 12,5 % акцый плануецца выкупіць у 2010 г.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- О предприятии / История предприятия // btg.by
- Дмитрий Заяц. «Газпром» одобрил приобретение 12,5 % акций «Белтрансгаза» в 2010 году(недаступная спасылка) // БДГ on-line, 25 лістапада 2009
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads