Заходняя дывізія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Заходняя дывізія — планаваная вайсковая адзінка ў складзе Добраахвотніцкай арміі.

Хуткія факты Заходняя стралковая дывізія, Гады існавання ...

Гісторыя

Thumb
Сцяпан Некрашэвіч

Фарміраванне пачалося па ініцыятыве Аляксандра Бахановіча, які называў сябе старшынёй Часовага краёвага ўраду Беларусі і звярнуўся з такой прапановай да Дзянікіна. Як вынікае з мемарандума віцэ-старшыні Беларускага нацыянальнага цэнтра Сцяпана Некрашэвіча ад 13 студзеня 1919 года да камандуючага саюзнымі войскамі генерала Бертло, планавалася стварыць Заходняю армію Расійскай дзяржавы (як былі створаны Паўночна-заходняя армія і Узброеныя сілы на Поўдні Расіі) і накіраваць яе на вызваленне у Беларусі, акупаванай палякамі і бальшавікамі. Некрашэвіч бачыў гэтую армію беларускай, Дзянікін блага ставіўся да Некрашэвіча, як да прадстаўнікоў усіх нацыянальных рухаў былой Расійскай імперыі, якіх лічыў сепаратыстамі. Як і Аляксандр Бахановіч, Дзянікін бачыў гэтую армію інтэрнацыянальнай.

Фарміраванне планавалася ў ваколіцах Адэсы. Камандуючым арміяй і адказным за яе фарміраванне ў пачатку 1919 года Дзянікін прызначыў генерала Гальфтэра[ru] (але ў студзені 1919 года Гальфтэр падаў у адстаўку[крыніца?]). Праз брак сродкаў было вырашана фарміраваць не асобную армію, а дывізію з беларусаў, палякаў, рускіх і літоўцаў у складзе Добраахвотніцкай арміі. Дывізія так і не была сфарміравана, рассеялася падчас эвакуацыі саюзнікаў з Адэсы і яе заняцця бальшавікамі ў красавіку 1919 года[1][2].

Напэўна, такі ход падзей не задавальняў С. Некрашэвіча, бо ў лютым 1919 года ён зноў звярнуўся да Бертло ў справе стварэння беларускіх узброеных фарміраванняў і атрымаў дазвол на фарміраванне беларускай дывізіі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads