Зацішша (Мінск, паўночная)

былая вёска, з 1959 года ў складзе Мінска From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Заці́шша — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.

Гісторыя

У пачатку XX стагоддзя маёнтак Зацішша Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета, 4 вярсты ад Мінска, на 1909 год быў 1 двор і 9 жыхароў[1].

У 1959 годзе вёска ўвайшла ў склад горада Мінска, была праглынутая Сельгаспасёлкам — велізарным раёнам сядзібнай забудовы ў паўночнай частцы Мінска. У 1991 годзе пасля перайменавання вуліцы Горкага ў вуліцу Максіма Багдановіча старая вуліца Максіма Багдановіча была пераназваная ў вуліцу Зацішша[2]. Вёска месцілася ля сённяшніх вуліц Зацішша і Халтурына[2].

У канцы 2014 года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска прапанавала назву «Зацішша» для праектуемай станцыі трэцяй лініі мінскага метрапалітэна. Аднак у 2015 годзе ўладамі была зацверджаная назва Станцыя метро Івана Мележа[3].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads