Зашрубка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
За́шрубка[1], адкру́тка, шру́бнік[2] — прылада, прызначаная для адшрубоўвання і закручвання шрубаў і іншых дэталяў з разбярствам, на галоўцы якіх маецца шліц (паза). Найпрасцейшая зашрубка ўяўляе сабой звычайна стрыжань з лязом (джалам), якое пры працы ўстаўляюць у шліц, іншы канец стрыжня забяспечаны драўлянай або пластмасавай дзяржальняй.


У залежнасці ад тыпу шліца на галоўцы дэталі выкарыстоўваюцца зашрубкі з рознымі тыпамі лёзаў.
Remove ads
Змены канструкцыі
Сустракаюцца ніжэй пералічаныя змены канструкцыі.
Храпавы механізм
Больш складаным варыянтам зашрубкі з’яўляецца зашрубка з храпавым механізмам, дзякуючы якому стрыжань з лязом вольна пракручваецца ў дзяржальні ў адным напрамку. Такая канструкцыя дазваляе працаваць зашрубкай, не адрываючы рукі ад дзяржальні і не вымаючы лязо зашрубкі з шліца дэталі. У залежнасці ад выконваемых функцый (адшрубоўвання або закручвання) патрабуецца змяніць напрамак пракручвання стрыжня і храпавы механізм забяспечваецца для гэтага рычажком-перамыкальнікам.
Дыэлектрычнае пакрыццё
Выкарыстоўваецца пры рабоце з абсталяваннем, якое знаходзіцца пад напругай. У гэтым выпадку выраб пакрываюць адмысловым ізалявальным пакрыццём. Такая ізаляцыя разлічваецца на ўстаноўленыя мяжы напружання. На ручцы гэта паказваецца ў маркіроўцы.
Зашрубка са зменным наканечнікам
Выпускаюцца таксама ўніверсальныя зашрубкі, якія ўяўляюць сабой дзяржальню (з храпавым механізмам або без яго), да якой магчыма далучыць (з дапамогай цанткавага заціску, магнітнай шасціграннай пазы або іншым спосабам) цэлы набор джалаў пад розныя тыпы і памеры шліцаў.
Корба
Ужываюць і механічныя зашрубкі, якія ўстаўляюцца ў патрон корбы.
Электрычная зашрубка
Развіццём ідэі зашрубкі з’яўляецца акумулятарная электразашрубка.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads