Збігнеў Цыбульскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Збігнеў Цыбульскі, польск.: Zbigniew Hubert Cybulski (3 лістапада 1927, Княжэ, Станіслаўскае ваяводства, Польшча — 8 студзеня 1967, Уроцлаў) — польскі акцёр кіно.
Скончыў у Кракаве Дзяржаўную вышэйшую тэатральную школу (1953). Працаваў у тэатрах Гданьска, Варшавы. У 1954 дэбютаваў у кіно. Вядомасць Цыбульскаму прынеслі ролі ў фільмах рэжысёраў А. Вайды «Попел і дыямент» (1958) і Е. Кавалеровіча «Цягнік» (1959). Цыбульскі належаў да рамантычнай школы, яго творчасць адрознівалася адкрытым праяўленнем пачуццяў, імпульсіўнасцю, напружанай эмацыянальнасцю. Акцёр увасобіў на экране біяграфію пакалення, да якога належаў сам, з яго пошукамі, імкненнем да ісціны. Сярод іншых роляў: Рысь («Каханне дваццацігадовых»), Віктар («Як быць каханай») — абодва ў 1962; капітан Зентэк («Злачынца і дзяўчына», 1963), Янак («Поўны наперад», 1967).
Remove ads
Зноскі
- Цибульский Збигнев // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Zbigniew Cybulski // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Цибульский Збигнев // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads