Здзіслаў Вінніцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Здзі́слаў Юліян Вінні́цкі (польск.: Zdzisław Julian Winnicki; нар. у 1949 г.) — польскі гісторык, юрыст і палітолаг, прафесар, выкладчык Уроцлаўскага ўніверсітэта.
Remove ads
Біяграфія
У 1985 годзе абараніў ва Уроцлаўскім універсітэце доктарскую працу ў галіне юрыдычных навук пад назвай «Рэгенцкая рада Польскага Каралеўства і яе органы (1917—1918)» (польск.: Rada Regencyjna Królestwa Polskiego i jej organy (1917–1918)). У 2003 годзе ў тым жа ўніверсітэце атрымаў габілітацыю за працу «Сучасная беларуская дактрына і гістарыяграфія (на 1989 год) Польшчы і польскасці» (польск.: Współczesna doktryna i historiografia białoruska (po roku 1989) wobec Polski i polskości). Спецыялізуецца ў гісторыі палітычнай думкі, гісторыі ідэі, польскай народнай меншасці на Усходзе, гісторыі польскай дзяржавы і права. Апублікаваў вялікую колькасць прац і навуковых артыкулаў, прысвечаных Усходнім Крэсам і Беларусі. 19 снежня 2014 года прызначаны прафесарам грамадскіх навук[1].
Цяпер з'яўляецца намеснікам дырэктара Інстытута міжнародных даследаванняў Уроцлаўскага ўніверсітэта і дырэктарам Інстытута ўсходазнаўства.
Remove ads
Выбраныя публікацыі
- Szkice i obrazki zaniemeńskie, «Wspólnota Polska», Уроцлаў, 1999.
- Współczesna doktryna i historiografia białoruska (po roku 1989) wobec Polski i polskości, Інстытут міжнародных даследаванняў Уроцлаўскага Універсітэта, «Arboretum», Уроцлаў, 2003.
- Szkice kojdanowskie: Kojdanowsko-Polski Region Narodowościowy w BSSR: uwagi o genezie oraz przesłankach funkcjonowania, stan badań problematyki, выдавецтва «Gajt», Уроцлаў, 2005.
- W Mińsku Litewskim mieście dawnej Rzeczypospolitej, Выдавецтва «Gajt», Уроцлаў, 2005 (выданне другое, змененае і выпраўленае)
Remove ads
Зноскі
- Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 19 grudnia 2014 r. nr 115-16-14 w sprawie nadania tytułu profesora (M.P. z 2015 r. poz. 61 Архівавана 9 сакавіка 2016.) (польск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads