Зембінскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зе́мбінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Зембін.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Зембінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Зембін. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Барысаўскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Зембіна паніжаны да вёскі, сельсавет перайменаваны ў Зембінскі 1-шы сельсавет. 16 ліпеня 1954 года Зембінскі 1-шы сельсавет аб’яднаны з Зембінскім 2-гім сельсаветам у Зембінскі сельсавет[1]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Карсакавіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Бараўляны, Карсакавічы, Лісіно, Лісінская Рудня, Папярэжжа, Скупліно і Сялец)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1258 чалавек[3], з іх 90,9 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 2,5 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 1312 чалавек[5].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads