Землетрасенне ў Індыйскім акіяне ў 2004 годзе

наймацнейшае землятрасенне, якое выклікала смертаноснае цунамі 26 снежня 2004 From Wikipedia, the free encyclopedia

Землетрасенне ў Індыйскім акіяне ў 2004 годзеmap
Remove ads

Падводнае землетрасенне ў Індыйскім акіяне, якое здарылася 26 снежня 2004 года ў 00:58:53 UTC (07:58:53 па мясцовым часе), выклікала цунамі, якое было прызнана самым смяротным стыхійным бедствам у сучаснай гісторыі. Магнітуда землетрасення склала, па розных ацэнках, ад 9,1 да 9,3. Гэта другое ці трэцяе па сіле землетрасенне за ўсю гісторыю назіранняў.

Хуткія факты Дата і час, Магнітуда ...

Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся ў Індыйскім акіяне, на поўнач ад вострава Сімёўлуэ, размешчанага каля паўночна-заходняга берага вострава Суматры (Інданезія). Цунамі дасягнула берагоў Інданезіі, Шры-Ланкі, поўдня Індыі, Тайланда і іншых краін. Вышыня хваль перавышала 15 метраў. Цунамі прывяло да велізарных разбурэнняў і велізарнай колькасці загінулых людзей, нават у Порт-Элізабет, у ПАР, у 6900 км ад эпіцэнтра.

Загінула, па розных ацэнках, ад 225 тысяч да 300 тысяч чалавек. Па даных Геалагічнай службы ЗША (USGS), колькасць загінулых — 227 898[1]. Праўдзівая колькасць загінулых наўрад ці калі-небудзь стане вядомай, бо мноства людзей было знесена вадой у мора.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Дадатковыя матэрыялы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads