Землетрасенне ў Гераце (2023)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

7 кастрычніка 2023 года ў правінцыі Герат (Афганістан) адбыліся два землетрасенні[1][2].

Хуткія факты Дата і час, Магнітуда ...

Першы штуршок магнітудай 6,3 адбыўся ў 06:41 UTC[1]. Праз восем хвілін здарыўся афтэршок магнітудай 5,5[3]. Яшчэ адзін штуршок магнітудай 6,3 зафіксаваны ў 07:12 UTC[2], за якім рушыў услед афтэршок у 5,9[4]. Геалагічная служба Злучаных Штатаў заявіла, што гэтыя землятрусы былі вынікам неглыбокіх цягавых разломаў[1].

У раёне Зінда-Джан правінцыі Герат загінулі па меншай меры 320 чалавек[5][6]. На наступны дзень Талібан заявіў, што ў выніку бедства загінула 2530 чалавек[7], яшчэ 9200 чалавек пацярпелі[8].

Усяго пашкоджана або разбурана больш за 1328 дамоў[8]. Каля эпіцэнтра пацярпелі 12 вёсак, у тым ліку чатыры ў раёне Зінда-Джан[9]. Была страчана тэлефонная сувязь[10]. Паведамлялася таксама аб абваленых дамах і параненых у суседніх правінцыях Бадгіс і Фарах[11][12]. У некаторых месцах мелі месцы апоўзні[13].

У суседнім Іране адзін чалавек у Тарбат-э-Джам пацярпеў[14]. У Тайбадзе зафіксаваны нязначныя пашкоджанні будынкаў[15].

Для Афганістана гэта самы смяротны землятрус з чэрвеня 2022 года[10].

Remove ads

Заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads