Землетрасенне ў Гуаясе (2023)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
18 сакавіка 2023 года на поўдні Эквадора адбылося моцнае землетрасенне магнітудай 6,8[1]. Эпіцэнтр знаходзіўся недалёка ад узбярэжжа кантона Балао, прыкладна ў 80 км на поўдзень ад Гуаякіля[2]. Штуршкамі былі закрануты эквадорскія правінцыі Эль-Ора, Азуай і Гуаяс[3], а таксама памежныя раёны Перу[4].
Remove ads
Тэктанічная абстаноўка
У актыўнай тэктоніцы Эквадора дамінуюць наступствы субдукцыі пліты Наска пад Паўднёва-Амерыканскую пліту. Краіна знаходзіцца ў паўночнай вулканічнай зоне, дзе зона субдукцыі рухаецца з хуткасцю 7 см/год на паўночны ўсход[5]. Паўночная частка Эквадора ляжыць над субдуцыраванай часткай хрыбта Карнегі і з’яўляецца вобласцю, дзе пліта Наска лічыцца моцна звязанай з Паўднёва-Амерыканскай плітой, што выклікае незвычайна вялікую дэфармацыю ўнутры пліты[6].
У Эквадоры часта адбываюцца моцныя землятрусы. За мінулыя 250 гадоў адбылося 32 землетрасенні магнітудай 6,0 і больш[1]. 16 красавіка 2016 г. зафіксаваны землятрус магнітудай 7,8. У той дзень загінулі больш за 600 чалавек, яшчэ 27 000 пацярпелі.
Remove ads
Ход падзей
18 сакавіка 2023 г. адбылося землетрасенне магнітудай 6,8. Штуршкі інтэнсіўнасцю V—VII (умераныя — вельмі моцныя) адчувалі 8.41 мільёнаў чалавек, амаль палова насельніцтва Эквадора. У Гуаякілі зафіксавана інтэнсіўнасць VI (моцная)[1]. Штуршкі адчуваліся ў 13 з 24 правінцый краіны[7].
У агульнай складанасці абрынуліся 84 будынкі, пашкоджаны 180 дамоў, 80 школ, 33 медыцынскія ўстановы, 14 аб’ектаў грамадскай інфраструктуры, 20 аб’ектаў прыватнай інфраструктуры і адзін мост. Улады паведамілі аб 16 загінулых[3] і не менш за 446 пацярпелых[8]
Штуршкі адбыліся таксама на перуанскай тэрыторыі. У Тумбесе, недалёка ад мяжы з Эквадорам, загінулі двое чалавек: 4-гадовая дзяўчынка[9][10] і падлетак[4]. Дзясяткі людзей пацярпелі[11], у тым ліку з-за апоўзняў[12]. У трох правінцыях рэгіёну абрынуліся пяць дамоў, пашкоджаны 38 будынкаў, дзве медустановы і чатыры школы. 32 чалавекі засталіся без даху над галавой, яшчэ 102 пацярпелі[13].
Remove ads
Рэакцыя
Прэзідэнт Эквадора Гільерма Ласа заклікаў суайчыннікаў захоўваць спакой, дадаўшы, што «брыгады надзвычайных сітуацый мабілізуюцца, каб аказаць усю сваю падтрымку пацярпелым»[14].
Зноскі
- National Earthquake Information Center. M 6.8 – 10 km NNW of Baláo, Ecuador . United States Geological Survey (18 сакавіка 2023).
- "Southern Ecuador earthquake kills at least 12". 18 March 2023.
- Fuerte temblor en Ecuador deja al menos 16 muertos (ісп.) (19 сакавіка 2023).
- Adam Durbin. Ecuador earthquake kills at least 15 people . BBC News (19 сакавіка 2023).
- Gutscher, M.-A.; Malavieille, J.; Lallemand, S.; Collot, J.-Y. (1999). "Tectonic segmentation of the North Andean margin: impact of the Carnegie Ridge collision" (PDF). Earth and Planetary Science Letters. 168: 255–270. Архівавана з арыгінала (PDF) 12 жніўня 2022. Праверана 24 August 2010.
- Eguez, A.. Database and Map of Quaternary faults and folds of Ecuador and its offshore regions . USGS Open-File Report 03-289 2–3.
- Un terremoto de magnitud 6,5 deja al menos 14 muertos en Ecuador . El País (18 сакавіка 2023).
- SitRep no. 04 - Sismo Balao, Guayas (ісп.). www.gestionderiesgos.gob.ec.
- "MOVIMIENTO SÍSMICO DE MAGNITUD 6.7 REFERENCIA EN EL DISTRITO DE ZARUMILLA - TUMBES" (PDF). 19 March 2023.
- Durbin (18 March 2023). "Southern Ecuador earthquake kills at least 12".
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads