Землетрасенне ў Кітаі (2023)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
18 снежня 2023 года прыкладна апоўначы па мясцовым часе адбылося землетрасенне на паўночным захадзе КНР.
Эпіцэнтр прыйшоўся на Цзішышань-Баоань-Дунсян-Саларскі аўтаномны павет недалёка ад мяжы паміж правінцыямі Ганьсу і Цынхай. Першыя ваганні працягваліся каля 20 секунд з магнітудай 5.9 (па іншай ацэнцы — 6.2). Следам за землетрасеннем было зафіксавана дзевяць падземных штуршкоў з магнітудай 3[1].
Землятрус стаў найбуйнейшым у краіне па колькасці загінулых за апошнія дзесяць гадоў, забраўшы жыцці больш за 100 чалавек. Станам на раніцу 19 снежня было вядома пра 105 загінулых, 397 пацярпелых у правінцыі Ганьсу; у раёне эпіцэнтра землетрасення пашкоджана каля 5 тысяч будынкаў. Акрамя таго, у правінцыі Цынхай загінулі прынамсі 13 чалавек, 182 былі параненыя, 20 прапалі без вестак[1].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads