Землетрасенне ў Турцыі (2011)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Разбуральнае землетрасенне ў паўднёва-усходняй турэцкай правінцыі Ван магнітудай 7,2, адбылося 23 кастрычніка 2011 года ў 13 гадзін 41 хвіліну па мясцовым часе ў 17 км на паўночны ўсход ад Вана. Гіпацэнтр землетрасення знаходзіўся на глыбіні 20 км[4]

Хуткія факты Дата і час, Магнітуда ...

Праз 7 хвілін пасля асноўнага падземнага штуршка адбыўся першы афтэршок ад гэтага землетрасення магнітудай 4,9 у 26 км на паўночны ўсход ад Вана на глыбіні 2 км[5].

Другі афтэршок гэтага землетрасення адбыўся праз 11 хвілін пасля асноўнага магнітудай 4,8, у 33 км на паўночны ўсход ад Вана і на глыбіні 7 км[6].

Землетрасенне таксама выразна адчувалася ў Арменіі, у прыватнасці ў горадзе Ерэван, дзе людзі ў паніцы выходзілі з будынкаў ад моцных штуршкоў [7].

Remove ads

Наступствы

У Ване разбурана 10 будынкаў[8]. Таксама, у Ване 200 зняволеных збеглі з мясцовай турмы[9].

У Эркысе (горад блізка ад Вана) 80 будынкаў разбурана[10].

Ахвяры і пацярпелыя

Thumb

Сама меней, 217 чалавек загінулі (больш 90 з якіх у Эркысе, 45 — у Ване), 1000 чалавек было паранена[11].

Міжнародная рэакцыя

 Арменія

Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян накіраваў спачуванні прэзідэнту Турцыі Абдуле Гюлю: «З жалем даведаўся пра разбурэнні, ахвяр і пакінутых пад заваламі людзей у выніку страшнага землетрасення ў Ване. Смуткую ад таго, што здарылася, спачуваю Вам і паведамляю Вам, што спецыялізаванае падраздзяленне армянскіх выратавальнікаў гатова ў кароткія тэрміны дасягнуць эпіцэнтра і неадкладна прыступіць да выратавальных прац»[12].

Дапамога

Праз гадзіну пасля землетрасення турэцкі Чырвоны Крыж абвясціў пра накіраванне у зону катастрофы 1162 палатак, 1000 абагравальнікаў, 4250 коўдраў, 500 іншых сродкаў першай медыцынскай дапамогі[10].

З 38 правінцый Турцыі былі адпраўлены 1275 чалавек для ўдзелу ў пошукава-выратавальнай аперацыі[9].

Германія прапанавала дапамогу Турцыі пасля землетрасення, якое скалынула усходнюю турэцкую правінцыю Ван. Нямецкая партыя зялёных заклікала міжнародная супольнасць даць хуткую і «небюракратычную» падтрымку выратавальнікам[10].

Remove ads

Зноскі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads