Логіка выказванняў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Злічэ́нне выка́званняў ці логіка выказванняў — асобны выпадак злічэння, класы сімвалаў алфавіту якога могуць быць падзелены на класы: прапазіцыянальных сімвалаў, сімвалаў лагічных звязак і клас, які мае сімвалы круглых дужак. Формулы ці тэксты фармальнай мовы (злічэння) логікі выказванняў падзяляюцца на простыя і складаныя. Кожны прапазіцыянальны сімвал разглядаецца як простая формула. Індуктыўна, з дапамогай сімвалаў класаў лагічных звязак, круглых дужак і ўжо пабудаваных формул можна будаваць новыя складаныя формулы.

Мноства аксіём логікі выказванняў можа быць бясконцым, як у выпадку фармалізацыі па Гілберту, так — і пустым. У апошнім выпадку патрабуецца больш правілаў вываду — для магчымасці вываду для кожнай лагічнай звязкі формул, якія не ўтрымліваюць — выпадак фармалізацыі па Генцэну.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads